Эканамічны факультэт БДУ
Эканамічны факультэт БДУ | |
---|---|
БДУ | |
Заснаваны | 1999 |
Дэкан | Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў |
Месцазнаходжанне | |
economy.bsu.by |
Эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта рыхтуе спецыялістаў па наступных напрамках:
- Эканоміка (спецыялізацыя — «аналітычная эканоміка», кваліфікацыя — «эканаміст-аналітык»);
- Эканамічная тэорыя (спецыялізацыя — «эканамічная палітыка», кваліфікацыя — «эканаміст. Выкладчык эканамічных дысцыплін»)
- Фінансы і крэдыт (спецыялізацыя — «банкаўская справа», кваліфікацыя — «эканаміст»
- Менеджмент (спецыялізацыя — «інавацыйны менеджмент», «міжнародны менеджмент», кваліфікацыя — «эканаміст-менеджар»
Дэкан факультэта — Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў — прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, ганаровы дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]На факультэце існуе 5 кафедраў:
Кафедра эканамічнай тэорыі.
[правіць | правіць зыходнік]Кафедра вядзе навуковыя даследаванні інстытуцыянальных змен у пераходнай эканоміцы, працэсаў глабалізацыі і рэгіяналізацыі, развіцця прадпрымальніцтва, а таксама сістэмнай трансфармацыі ва ўмовах пераходу да рынку. Узначальвае кафедру вядомы беларускі эканаміст, прафесар Клюня Уладзімір Леанідавіч
Кафедра тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі.
[правіць | правіць зыходнік]Вядзе навуковыя даследаванні сучаснай эконамічнай тэорыі, палітычнай эканоміі і эканамічнай палітыкі, гісторыі эканомікі і эканамічнай навукі Беларусі, а таксама эканамічнай тэорыі дзяржавы. Доктар навук Лямешчанка Пётр Сяргеевіч — буйны спецыяліст у галіне інстытуцыянальнай эканомікі, забяспечвае супрацоўніцтва факультэта з Цэнтрам грамадскіх навук Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава
Кафедра банкаўскай і фінансавай эканомікі
[правіць | правіць зыходнік]Напрамак навуковых даследаванняў: механізм кіравання грошава-фінансавымі патокамі ў трансфармацыйнай эканоміцы. Тарасаў Уладзімір Іванавіч — вядомы беларускі эканаміст (раней з’яўляўся намеснікам дырэктара Інстытута эканомікі Акадэміі навук) — узначальвае кафедру банкаўскай і фінансавай эканомікі.
Кафедра менеджмента
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе праблемы электроннага гандлю і Інтэрнэт-маркетынга. Кафедру ўзначальвае доктар навук Паньшын Барыс Мікалаевіч
Кафедра эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі
[правіць | правіць зыходнік]Кафедра вядзе навуковыя даследаванні тэорыі аптымальнага прыняцця рашэнняў у эканоміцы, метадаў у эканоміцы, экспертных сістэм аптымізацыі, класіфікацыі і рэйтынга. На кафедры працуе 4 дактары навук. Дэкан факультэта Кавалёў Міхаіл Міхайлавіч узначальвае кафедру.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]30 лістапада 1921 года быў створаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У яго складзе пачаў дзейнічаць факультэт грамадскіх навук (ФГН), які змяшчаў у сабе эканамічны факультэт. Праз 4 гады ад факультэта грамадскіх навук адасобіўcя факультэт гаспадаркі і права, ад якога с цягам часу адасобіўся факультэт народнай гаспадаркі ў складзе чатырох аддзелаў: адміністрацыйна-прамысловага, кааператыўнага, планава-статыстычнага і фінансавага. У 1931 годзе на базе факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічныя інстытуты: планава-эканамічны, фінансава-эканамічны і інстытут кааперацыі. А 20 мая 1933 г. яны былі аб’яднаны ў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (БДІНГ, цяпер БДЭУ), куды перайшлі працаваць многія выкладчыкі БДУ.
Пасля стварэння БДІНГ эканамічнае жыццё БДУ на некаторы час замерла. Але ў 1938 годзе кафедру палітычнай эканоміі ўзначаліў прафесар А. І. Лур’е (1895—1948). Да 1940 г. кафедра аформілася як самастойная навуковая і вучэбная адзінка. У 1972 годзе кафедра палітычнай эканоміі была падзелена на дзве: кафедру палітычнай эканоміі прыродазнаўчых факультэтаў і кафедру палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў. У 1991 годзе кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў была названа кафедрай эканамічных навук БДУ. Аддзел палітычнай эканоміі быў названы аддзелам эканомікі. Адначасова ў складзе філософска-эканамічнага факультэта быў створаны аддзел менеджмента.
1 сакавіка 1999 года рашэннем Савета БДУ ў якасці самастойнага падраздзялення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў створаны эканамічны факультэт
Навучанне
[правіць | правіць зыходнік]Умовы паступлення
[правіць | правіць зыходнік]Неабходна падаць 3 сертыфіката цэнтралізаванага тэсціравання па прадметах:
- Родная (беларуская або руская) мова
- Матэматыка
- Замежная мова
Акрамя гэтага, пры фарміраванні выніковага бала ўлічваецца бал атэстата аб сярэдняй адукацыі.[1]
Працэс навучання
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя вочнага навучання на факультэце па спецыяльнасцях «эканамічная тэорыя», «менеджмент» і «фінансы і крэдыт» могуць атрымаць адукацыю як тыя, хто імкнецца атрымаць раўналежную або другую вышэйшую адукацыю, так і тыя, хто жадаў бы сумяшчаць вучобу і працу.
Першыя тры гады ўсе студэнты, незалежна ад спецыяльнасці, атрымліваюць фундаментальную эканамічную (мікраэкономіка, макраэкономіка, рэгіянальная і міжнародная экономіка), фінансавую (бухгалтарскі ўлік і аўдыт, карпаратыўныя фінансы, бізнес-планаванне, інвестыцыйны аналіз), інструментальную (матэматыка, інфарматыка, базы дадзеных, статыстыка, эканаметрыка, прыняцце рашэнняў, лагістыка) подрыхтоўку. Вывучэнне спецыяльных предметаў у адпаведнасці з распрацаванай вучэбнай праграмай пачынаецца з 3-4 курса.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт першым з ВНУ Беларусі пачаў і працягвае выкарыстоўваць сістэму дыстанцыйнага навучання студэнтаў. Cеткавая адукацыйная платформа (САП) eUniversity дае студэнтам магчымасць на працягу ўсяго тэрміна навучання знаёміцца з метадычнымі матэрыяламі па вывучаемаму прадмету, выконваць тэставыя і кантрольные заданні, а таксама кансультавацца з выкладчыкам па ўзніклых падчас працы пытанням.
Штогод факультэт выпускае не менш за 10 вучэбных дапаможнікаў. Практычна ўсе выданні прадстаўлены ў электроннай бібліятэцы, доступ да якой магчымы праз сайт факультэта.[2] Пошук літаратуры, якая зацікавіла, можна ажыццявіць як праз адпаведны вучэбны план, так і праз індывіальную старонку лектара.
Вучэбная і вытворчая практыка ў дзяржаўных установах на айчынных і замежных прадпрыемствах, у фірмах і банках дапамагае студэнтам не толькі атрымаць вопыт практычнай працы, але і знайсці найбольш падыходнае месца працы пасля заканчэння ўніверсітэта. Таксама з гэтай мэтай у БДУ створана адмысловае кадравае агенцтва.
Магістратура і аспірантура
[правіць | правіць зыходнік]Пасля чатырох гадоў навучання студэнтам даецца магчымасць здаць выпускны тэст, абараніць выпускную працу і атрымаць дыплом бакалаўра. Маючы такой дыплом, можна працягнуць навучанне і па заканчэнні вучэбнага года атрымаць традыцыйны дыплом спецыяліста. Аднак лепшыя з бакалаўраў аддаюць перавагу навучацца за мяжой па сучасных магістрскіх праграмах, першым чынам, у Расіі. Атрымаць дыплом магістра магчыма таксама і ў БДУ. Менавіта эканамічны факультэт першым у БДУ стварыў паўнавартасную двухгадовую магістратуру (вочную і завочную).
Выпускнікі, у якіх ёсць дыплом магістра, маюць магчымасць працягнуць навучанне ў аспірантуры, на працягу трох гадоў абараніць дысертацыю і тым самым папоўніць эліту нацыянальнай эканамічнай навукі. Навучанне ў аспірантуры вядзецца па наступных кірунках:
- эканамічная тэорыя
- эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
- матэматычныя і інструментальныя метады ў эканоміцы
Міжнароднае супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Эканамічны факультэт актыўна вядзе абмен студэнтамі з лепшымі замежнымі ўніверсітэтамі (універсітэт г. Ангальта, Універсітэт Ота фон Герыке ў Магдэбургу (Германія), інстытут менеджменту FONTIS, Эйндтховен, Галандыя, універсітэт Moldes, Нарвегія), а таксама вядзе сумесныя навуковыя даследаванні.
Сумесныя праекты з замежнымі партнёрамі факультэта:
- Праект «Нямецкія інвестыцыі ў Беларусі» (універсітэт Ангальт у Германіі);
- Праект «Беларусь — Галандыя: знешнеэканамічнае супрацоўніцтва» (інстытут менеджмента FONTIS у Эйндтховене). У межах гэтага праекта падрыхтаваны бізнес-праект пашырэння продажу ў Галандыі, а таксама падрыхтаваны праэкт стварэння ў БДУ бізнес-магістратуры па міжнароднаму бізнесу;
- Праект «Прыняцце аптымальных рашэнняў метадамі дыскрэтнай аптымізацыі» з універсітэтам Магдэгбурга. У межах партнёрскага праекта DAAD даследаваліся аптымізацыйныя фінансавыя мадэлі i мадэлі лагістыкі (падрыхтаваны 3 сумесныя артыкулы)
- Праект «Scheduling and assignment models under uncertainty and real-time constraints with application in manufacturing communication computer aided design and transportation». Партнёры гэтага праекту: універсітэт г. Оснабрук, Германия; універсітэт г. Труа, лабараторыя ІНРІА г. Мец, Францыя; інстытут матэматыкі СА РАН, г. Новасібірск; аддзяленне інстытута матэматыкі СА РАН, г. Омск; інстытут матэматыкі НАНБ; навуковы цэнтр механікі машын НАНБ.
- З універсітэтам Трэнта (Італія) вядзецца праца па электронным гандлю (два супрацоўніка БДУ — І. Зайграеў, П. Швайко — у 2006 годзе ў Трэнта абаранілі кандыдацкія дысертаціі).
З Ангальцкім прыкладным універсітэтам, Магдэбургскім універсітэтам, універсітэтам у Молдэсе (Нарвегія) заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве, якія прадугледжваюць працу над сумеснымі студэнцкімі праектамі па актуальных праблемах эканамічнага супрацоўніцтва і навучанне ў магістратуры дадзеных універсітэтаў. Эканамічны факультэт БДУ развівае сумесную працу з эканамічным факультэтам МГУ, Кіева-Магілянскай акадэміяй.
Таксама на базе кафедры эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі ў 2006 годзе быў праведзены 18-ы Еўразійскі кангрэс па лінгвістыцы і індустрыяльнай эканоміцы.
На факультэце навучаюцца каля ста замежных студэнтаў як з краін СНД, так і з далёкага замежжа (Германіі, Грэцыі, Іарданіі, Кіпра, Кітая, Лівана, Манголіі, Сірыі).
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў (1999—2018)
- Ганна Анатолеўна Каралёва (з 2018)
Зноскі
- ↑ www.bsu.by — Падрабязней аб правілах адукацыі. Архівавана 23 лістапада 2007.
- ↑ www.economy.bsu.by — сайт Эканамічнага факультэта БДУ Архівавана 2 мая 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Эканамічнага факультэта БДУ Архівавана 2 мая 2022.
- САП e-University Архівавана 31 сакавіка 2022.
- Пералік дзяржаўных ВНУ Беларусі Архівавана 13 студзеня 2009.
- Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў Архівавана 14 чэрвеня 2008.